Масква у стане аблогі (Фота)
23- 7.05.2012, 10:42
Маскоўская паліцыя пачала разгон натоўпу, які сабраўся ля гасцініцы «Нацыяналь» побач з Манежнай плошчай у цэнтры горада.
Мяркуючы па кадрах аматарскай трансляцыі, каля плошчы сабраліся некалькі дзясяткаў людзей.
Супрацоўнікі АМАПа тлумачаць затрымання тым, што прысутныя перашкаджаюць праходу грамадзянаў.
У натоўпе не было людзей з транспарантамі, ніхто не выкрыкваў ніякіх лозунгаў. Калі пачаліся затрыманні, некаторыя з тых, хто сабраўся, пачалі скандаваць «Паліцыя з народам!», але неўзабаве гэтыя выкрыкі спыніліся.
Прыхільнікі апазіцыі заклікалі раніцай 7 мая зладзіць на Манежнай плошчы акцыю, прымеркаваную да інаўгурацыі абранага прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна, якая пачнецца ў 12:00.
У сувязі з інаўгурацыяй у цэнтры сталіцы ўзмоцненыя меры бяспекі. Змененыя маршруты грамадскага транспарту, пасажыраў метро папярэджваюць, што з 11:00 да 12:00 будуць закрытыя на ўваход і выхад станцыі «Арбацкая» і «Крапоткінская».
6 мая ў Маскве адбыўся апазіцыйны «Марш мільёнаў», удзельнікі якога планавалі правесці ўзгоднены мітынг на Балотнай плошчы. Шэсце вылілася ў сутыкненні з паліцыяй, у выніку якіх былі затрыманыя больш за 600 чалавек.







