МУС хавае статус Бакіева
17- 19.06.2012, 12:21

МУС не раскажа, у якім статусе знаходзіцца ў Беларусі Бакіеў і ягоная сям'я.
Нацыянальнае заканадаўства Беларусі не прадугледжвае публічнага раскрыцця інфармацыі аб тым, у якім статусе знаходзяцца на тэрыторыі рэспублікі экс-прэзідэнт Кіргізіі Курманбек Бакіеў і ягоная сям'я, заявіў начальнік дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун, піша «Інтэрфакс».
«Закон Беларусі аб бежанцах, закон аб грамадзянстве, а таксама закон аб інфарматызацыі і абароне інфармацыі не прадугледжвае выдавання звестак аб статусе той ці іншай асобы на тэрыторыі дзяржавы без ейнай асабістай заявы. Таму я не ўпаўнаважаны даваць інфармацыю пра тое, у якім статусе знаходзяцца ў Беларусі Бакіеў і ягоная сям'я», - заявіў А.Бягун ў аўторак на прэс-канферэнцыі ў Менску.