Вінаградава і Арцыбашава будуць судзіць
1- 22.06.2012, 10:02

У чым абвінавачваюцца моладзевыя актывісты - пакуль невядома.
Актывістаў «Гавары праўду» Паўла Вінаградава і Аляксандра Арцыбашава будуць судзіць у судзе Цэнтральнага раёна Менска сёння.
Пра гэта паведамілі ў «Фэйсбуку» сябры затрыманых.
Арцыбашава затрымалі ўчора днём у раёне станцыі метро «Няміга». Па сведчанні відавочцаў, гэта зрабілі невядомыя людзі ў цывільным. Вінаградаў быў затрыманы ўвечары ў сваёй кватэры.