Дэпутат Мігальскі накіраваў тэрміновы запыт у Еўракамісію
17- 22.06.2012, 12:13

У сувязі з арыштам намесніка старшыні Саюза палякаў у Беларусі і карэспандэнта «Газеты Выборчай» Анджэя Пачобута еўрадэпутат Марэк Мігальскі звярнуўся ў Еўрапейскую Камісію з тэрміновым запытам.
Паводле інфармацыі charter97.org, дэпутат падкрэсліў, што затрыманне Анджэя Пачобута - гэта не першы выпадак ціску і рэпрэсій у дачыненні да журналіста. Як нагадаў Мігальскі, у ліпені мінулага года суд прысудзіў Пачобута да 3 гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай за паклёп у дачыненні да Лукашэнкі, а ў гэтым месяцы яго затрымалі падчас пратэсту ў абарону польскай школы ў Гродне.
Еўрадэпутат запатрабаваў ад Камісіі ўмяшання. З такім жа заклікам Мігальскі звярнуўся да польскага міністра замежны спраў Радаслава Сікорскага і амбасадара Польшчы ў Беларусі Лешака Шарэпкі.