АБСЕ запатрабавала вызваліць Пачобута і амніставаць Халіп
1- 22.06.2012, 13:06

Прадстаўніца АБСЕ па свабодзе сродкаў масавай інфармацыі асудзіла новы арышт беларускага журналіста.
Дуня Міятавіч назвала новыя абвінавачванні супраць Анджэя Пачобута па абвінавачванні ў паклёпе на Лукашэнку палітычна матываванымі, паведамляе сайт АБСЕ (пераклад - charter97.org).
«Я заклікаю беларускія ўлады неадкладна зняць гэтыя абвінавачванні і вызваліць Анджэя Пачобута. Пераслед журналістаў за крытыку на адрас кіраўніка дзяржавы не можа адбывацца ў сучаснай еўрапейскай краіне. Гэта робіць немагчымай грамадскую дыскусію па пытаннях, жыццёва важных для грамадства», - сказала Міятавіч.
Нагадаем, Пачобута арыштавалі ўчора ў ягоным доме. Падчас ператрусу былі канфіскаваныя кампутары. Пасля Пачобута павезлі на допыт, аднак ён адмовіўся адказваць на пытанні. Пасля гэтага журналіста адвезлі ў гарадзенскую турму.
«Адзіная віна Пачобута складаецца ў тым, што ён адважыўся апублікаваць сваё меркаванне аб важных падзеях, якія адбываюцца ў Беларусі. Ён адзін з нешматлікіх крытычных галасоў у беларускіх сродках масавай інфармацыі і павінен быць у стане працягваць сваю важную працу», - упэўненая Міятавіч.
Міятавіч заклікала Лукашэнку выкарыстоўваць магчымасці будучай амністыі для вызвалення ўсіх журналістаў, якія былі асуджаныя за сваю прафесійную дзейнасць, у тым ліку Ірыны Халіп<>/b.