Журналіста «Еўрарадыё» арыштавалі на 15 сутак
11- 22.06.2012, 17:21

Паўла Свярдлова абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы.
Адбываць пакаранне журналіст будзе на Акрэсціна.
Суддзя Тацяна Мотыль судзіла маладога чалавека без прысутнасці адваката ў зале для «крымінальнікаў», перадае «Еўрарадыё».
Журналіста затрымалі прыкладна ў 10 гадзін раніцы ля пад'езда ягонага дома, калі ён ішоў на працу. Магчыма, затрыманне праводзілі прадстаўнікі ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю, якія курыруюць справы, звязаныя з тэрарызмам. Нядаўна радыё зрабіла рэпартаж з менскага метро, падчас падрыхтоўкі якога журналісты прайшліся па падземцы з цяжкай торбай і на іх ніхто не звярнуў увагі. Затрыманне Паўла Свярдлова магло стаць своеасаблівай помстай.