Зноў затрымалі журналістаў «Белсата»
3- 29.06.2012, 16:43

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі журналістаў Юлію Цяльпук і Аляксандра Баразенку.
Гэта адбылося каля будынку суда Менска, дзе разглядалася скарга моладзевага актывіста Паўла Вінаградава.
Журналісты рабілі рэпартаж ля будынка суда аб ходзе працэсу і ў момант затрымання бралі інтэрв'ю ў людзей, якія прыйшлі падтрымаць таксама арыштаванага карэспандэнта «Еўрарадыё» Паўла Свярдлова, перадае «Радыё Свабода».
У Юліі Цяльпук і Аляксандр Баразенкі перапісалі іх асабістыя дадзеныя, але неўзабаве адпусцілі.