КДБ прыйшоў з ператрусам да фатографа «шведскіх мядзведзяў» (Фота)
78- 13.07.2012, 11:35

Супрацоўнікі спецслужбаў высвятляюць, адкуль у журналіста здымкі плюшавых медзведзянятаў.
Як паспеў паведаміць калегам рэдактар сайта bnp.by Антон Сурапін, прама зараз да яго з ператрусам прыйшлі супрацоўнікі КДБ. Яны высвятляюць, адкуль у фатографа з'явіліся здымкі «шведскіх мядзведзяў».
4 ліпеня на сайце BNP.by былі размешчаны фатаграфіі плюшавых медзведзянятаў, дэсанціраваўшыхся са шведскага самалёта. Рэдактар навінавага рэсурсу тады напісаў, што ў Belarusian News Photos даслаў фота чалавек не з Менска, які пажадаў застацца ананімным.





