У Менску затрымалі маладафронтаўцаў
12- 17.07.2012, 10:03

Затрыманыя Раман Пратасевіч, Уладзімір Яроменак і Раман Васільеў
Аб затрыманні паведаміў у «Твітэры» журналіст Уладзімір Чудзенцоў. Паводле яго звестак, моладзевых актывістаў абвінавачваюць у тым, што яны публічна лаяліся матам. Усіх затрыманых даставілі ў Кастрычніцкі РУУС сталіцы.
Суд над маладафронтаўцамі адбудзецца сёння.