АБСЕ запросяць назіраць за фарсам
13- 5.07.2012, 13:23

Беларусь запросіць на «выбары» дэпутатаў «парламента», якія адбудуцца 23 верасня, назіральнікаў АБСЕ, заявіла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына журналістам у чацвер у Менску.
Раней беларускія ўлады ставілі пад сумнеў неабходнасць запрашаць назіральнікаў Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе, бо іх адзнакі выбараў у Беларусі заўсёды былі негатыўнымі, перадае РІА Новости.
«Заўтра (у пятніцу) МЗС накіруе запрашэнні БДІПЧ АБСЕ і выканкаму СНД», - паведаміла Ярмошына.
Паводле яе словаў, «парламент» накіруе запрашэнні ПА (Парламенцкай асамблеі) АБСЕ і ПА СНД».
«ЦВК запросіць калег з Цэнтравыбаркамаў», - дадала яна.