За ўлёткі з заклікам байкатаваць «выбары» - 10 сутак
13- 5.07.2012, 16:49

Суд Кастрычніцкага раёна Віцебска прысудзіў актывістке «Еўрапейскай Беларусі» Алене Семенчуковай 10 сутак арышту.
Судовы працэс вяла суддзя Грабоўская Іна, яна прызнала дзяўчыну віннай па ч.3 арт.23.34 КААП РБ (парушэнне правядзення і арганізацыі масавых мерапрыемстваў).
Нагадаем, дзяўчыну разам з малодшым братам Сяргеем 29 чэрвеня спыніла міліцыя і запатрабавала паказаць заплечнікі для праверкі. Паколькі ў іх былі знойдзены 34 улёткі за байкот "выбараў", міліцыя іх затрымала. Непаўналетняга Сяргея праз тры гадзіны адпусцілі, а Алену пакінулі ў ІВС, абвінаваціўшы ў несанкцыянаваным пікеце.