Арыштаваны першы намеснік Ладуцькі?
106- 9.07.2012, 13:07

Як паведаміў чытач charter97.org, у пятніцу ў службовым кабінеце быў затрыманы першы намеснік старшыні Менгарвыканкама Ігар Васільеў.
Затрымлівалі чыноўніка, па словах крыніцы, з ужываннем сілы супрацоўнікі спецслужбаў у масках.
Пацвердзіць гэтую інфармацыю пакуль не атрымалася. Сакратар Васільева паведамляе, што першага намесніка старшыні гарвыканкама «часова няма на месцы», а прэс-служба Менгарвыканкама адмовілася ад каментароў.