Лукашэнка загадаў стрымліваць інфляцыю
29- 13.08.2012, 15:22

Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае неабходнасць стрымлівання інфляцыі і ўзмацнення ўплыву Нацыянальнага банка краіны на рост экспарту.
Дыктатар адзначыў, што ўрад сумесна з Нацыянальным банкам павінны забяспечыць утрыманне інфляцыі ў рамках зададзеных параметраў. Асаблівую ўвагу Лукашэнка надаў уплыву Нацыянальнага банка на працэсы нарошчвання экспарту.
Пра гэта сказана ў паведамленні прэс-службы дыктатара пасля яго сустрэчы з кіраўніком Нацбанка Надзеяй Ермаковай у панядзелак.
Пры гэтым «ён паставіў задачу» забяспечыць безумоўную рэалізацыю ўсіх намечаных планаў па стабільнаму функцыянаванню валютнага рынку і «асабліва падкрэсліў», што золатавалютныя рэзервы павінны быць сфарміраваны ў зададзеным аб'ёме.