На актывіста АГП ціснуць адразу КДБ і падатковая
5- 17.08.2012, 12:29

Чым бліжэй «выбары», тым усё большую цікавасць праяўляюць органы КДБ і падатковай інспекцыі да актывістаў АГП.
16 жніўня спікеру АГП Андрэю Казлову патэлефанаваў падатковы інспектар і, пацікавіўшыся, на якія сродкі ён жыве, прыгразіў «зачыніць» яго ІП. На запрашэнне з'явіцца ў падатковую, Андрэй адказаў адмовай, патлумачыўшы, што згодна з заканадаўствам для гэтага няма падставы, паведамляе прэс-служба АГП.
17 жніўня лідэр Бабруйскай гарадской арганізацыі АГП Віктар Бузінаеў атрымаў павестку ў Бабруйскі ГА УКДБ па Магілёўскай вобласці. Яго, як сказана ў павестке, выклікаюць у КДБ сёння ў 14.00 для правядзення апытання ў адпаведнасці з арт.9, арт.11 закона РБ «Аб аператыўна-вышуковай дзейнасці».