Вікторыя Азаранка выйшла ў паўфінал Алімпіяды (Фота)
25- 2.08.2012, 16:13
Беларуска перамагла немку Ангеліку Кербер.
Гульня доўжылася роўна 100 хвілін. Не сказаць, каб Вікторыя Азаранка перамагла без праблем, але адчувалася яе упэўненасць, піша «Наша Ніва».
Лік па сэтах - 6:4, 7:5.
У паўфінале Азаранка сустрэнецца з пераможцай пары Серэна Уільямс (ЗША) - Каралін Вазняцкі (Данія).
Фота AP, Getty Images.



