Станіслаў Шушкевіч: прымітыўнага служаку змяніў знаходлівы
10- 20.08.2012, 14:30

Першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч пракаментаваў charter97.org прызначэнне Уладзіміра Макея на пасаду кіраўніка МЗС.
«Я думаю, што Макей больш шустры, а Мартынаў ужо вельмі паслужлівым заўсёды быў. Гэты выпускнік МДІМА - прымітыўны служака.
Макей таксама паслужлівы, але больш знаходлівы. На пасадзе кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі ён ужо заседзеўся, да таго ж ён невыязны. А стаўшы кіраўніком МЗС, зноў зможа выязджаць за мяжу. Можа, і ў гэтым ёсць нейкая задума.
Знешнюю палітыку Макей вызначаць не будзе, як яе не вызначаў Мартынаў. Гэта прэрагатыва Лукашэнкі і яго дарадцаў», - сказаў Станіслаў Шушкевіч.