Лукашэнка ўзнагародзіў Мартынава ордэнам
31- 21.08.2012, 17:26

Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў экс-міністра замежных спраў краіны Сяргея Мартынава ордэнам Айчыны III ступені.
Пра гэта паведаміла ў аўторак прэс-служба дыктатара са спасылкай на падпісаны ў панядзелак указ.
Сяргей Мартынаў узнагароджаны «за шматгадовую працу ў галіне знешняй палітыкі, плённую дзейнасць па развіццю міжнародных адносін, умацаванню аўтарытэту Рэспублікі Беларусь на міжнароднай арэне», сказана ў паведамленні.
Як паведамлялася, у панядзелак А.Лукашэнка вызваліў С.Мартынава ад займаемай пасады ў сувязі з пераводам на іншую працу і прызначыў міністрам замежных спраў былога кіраўніка сваёй адміністрацыі Уладзіміра Макея.
Аб новым прызначэнні С.Мартынава не паведамляецца.