За ўлёткі з заклікам да байкоту - выклік у КДБ
18- 30.08.2012, 11:22

На старшыню гродзенскага аддзялення АГП Зміцера Аўдзейчыка і яго сябра Яўгена Шведзько ідзе ціск з боку спецслужбаў.
Па словах Аўдзейчыка, ён і Шведзько былі затрыманыя тыдзень таму ў момант, калі расклейвалі ўлёткі з заклікам да байкоту «выбараў». Аўдзейчык распавёў, што іх высачыў чалавек у цывільным і патэлефанаваў у міліцыю. Затрыманых адвезлі ў РАУС Гродна па вуліцы Гая, трымалі там тры гадзіны і ўзялі пісьмовыя тлумачэнні, піша ПЦ «Вясна».
Пры гэтым хлопцаў палохалі нават крымінальнай адказнасцю, ацаніўшы што змест улётак мае «антыдзяржаўны характар». Актывісты чакалі, што іх выклічуць у суд для разгляду адміністрацыйнай справы. Аднак, па словах Аўдзейчыка, на днях Яўгену Шведзько патэлефанавалі з КДБ і сказалі, што неўзабаве абодвух выклічуць туды для разгляду.