Том Стопард з партрэтам Зміцера Дашкевіча (Фота)
5- 31.08.2012, 16:15
Міжнародная ініцыятыва Free Belarus Now правяла пікет каля беларускай амбасады ў Лондане з патрабаваннем вызваліць палітвязняў.
Асаблівая ўвага надавалася сітуацыі са Зміцерам Дашкевічам, якому ўлады без падстаў дадалі да тэрміна яшчэ адзін год знаходжання ў турме.
Беларускіх актывістаў падтрымаў выдатны брытанскі драматург, Сэр Том Стопард, які сочыць за сітуацыяй з беларускімі палітвязнямі.


