БХД: Без ілюзій
2- 6.08.2012, 12:43

Партыя Беларуская хрысціянская дэмакратыя вылучае 60 назіральнікаў у склад участковых камісій.
Праўда, сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі не спадзяецца, што іх уключаць у склад камісій, паведамляе прэс-служба БХД.
«Безумоўна, у нас няма ілюзій наконт таго, што іх уключаць у склад участковых камісій. Хутчэй за ўсё ніхто з іх туды не патрапіць, паколькі асноўныя фальсіфікацыі здзяйсняюцца не на ўзроўні акруговых камісій, а на ўзроўні ўчастковых. Выбралі жа мы іх, каб засведчыць фактам неўключэння адсутнасць «выбараў» у краіне. Акрамя таго, усе тыя, каго не ўключаць у склад участковых камісій, пасля пойдуць назіральнікамі на «выбары», - адзначыў Віталь Рымашэўскі.
Нагадаем, што БХД прыняла рашэнне не ўдзельнічаць у «выбарах», але, каб зафіксаваць факт народнага байкоту, вылучае сваіх членаў у склад участковых камісій і назіральнікамі на «выбарах».