Беларусы Швецыі не пойдуць на «выбары»
20- 9.08.2012, 13:36

Выбарчы ўчастак, які быў утвораны ў Швецыі для галасавання на «парламенцкіх выбарах» у Беларусі 23 верасня, будзе ліквідаваны.
Адпаведнае рашэнне прыняў ЦВК Беларусі на пасяджэнні 9 жніўня ў Менску, піша БелаПАН.
Рашэнне звязана з водгукам супрацоўнікаў беларускай амбасады ў Швецыі, які выконвае таксама функцыі дыппрадстаўніцтва Беларусі ў Нарвегіі і Даніі.
«Там проста няма каму будзе працаваць ва ўчастковай камісіі», - патлумачыла журналістам кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына.
Яна заклікала не рабіць «з гэтага трагедыі».