Забастоўка на Трактарным заводзе?
55- 18.09.2012, 14:11

На менскім Трактарным заводзе ў цэху абкаткі ўжо некалькі дзён ідзе схаваная забастоўка.
Пра гэта "Белорусскому партизану" паведаміў рабочы завода.
Людзі патрабуюць павышэння зарплаты, якую зрэзалі амаль на палову з пачатку года.
Ужо на сённяшні дзень сабралася каля паўтысячы трактароў. Кіраўніцтва завода не жадае праводзіць агульны сход. Завадчане цэха рыхтуюцца да поўнай забастоўкі.