Трасу М1 ператнуць для следчага эксперыменту
1- 30.01.2013, 15:47

30 студзеня траса М1 на 364 кіламетры будзе перакрытая цягам 2 гадзін.
З 20.30 гадзін да 22.30 на 364 кіламетры трасы ў Менскім раёне на месцы ДТЗ, якое адбылося раней, запланаваны следчы эксперымент, паведамляе БелТА.
У сувязі з гэтым, рух усіх відаў транспарту на гэтым участку дарогі часова будзе абмежаваны ў абодвух напрамках.
Каб не ствараць коркі, Дзяржаўтаінспекцыя Менскай вобласці рэкамендуе аўтаўладальнікам планаваць час і маршрут паездак з улікам пададзенай інфармацыі.