«Новая газета» піша пра катаванні ў Беларусі
9- 13.02.2013, 17:11
Расейская «Новая газета» апублікавала артыкул галоўнага рэдактара charter97.org Наталлі Радзінай «Катаванні ў «Штазі» і КДБ».
Выданне надрукавала артыкул пад загалоўкам «Не горш чым у Гестапа».
У артыкуле праводзіцца параўнальны аналіз катаванняў у адносінах да жанчын у турмах спецслужбаў ГДР і Беларусі на прыкладзе гісторыі нямецкай тэлевядучай <>bЭды Шонгерц, якая 1974 па 1977 гады была зняволенай турмы «Штазі», і асабістага вопыту Наталлі Радзінай, якая была арыштаваная пасля мірнай акцыі пратэсту 19 снежня 2010 года і змешчаная ў турму КДБ.
Аказалася, што катавальныя метады ў Міністэрстве дзяржаўнай бяспекі ГДР 40 гадоў таму і Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі сёння ідэнтычныя.
