Пуцін праігнараваў Лукашэнку ў Сочы
95- 20.02.2013, 12:32

(абноўлена) Беларускі дыктатар вярнуўся з Сочы, не дачакаўшыся Пуціна.
Аляксандр Лукашэнка вярнуўся з Сочы 19 лютага, паведамілі БелаПАН у прэс-службе дыктатара. На сённяшні дзень у графіку Лукашэнкі запланаваны шэраг рабочых сустрэч.
Верагодна, дыктатар стаміўся бязмэтна чакаць Пуціна ў сочынскай засадзе, тым больш, што графікам расейскага прэзідэнта ніякіх працоўных паездак у Сочы ў бліжэйшыя дні не прадугледжана.
Што тычыцца адпачынку Лукашэнкі, то за дзесяць дзён ён паспеў правесці ўсе запланаваныя мерапрыемствы - агледзець будаўніцтва беларускіх алімпійскіх аб'ектаў, правесці нараду па гэтым пытанні, пакатацца на лыжах па крутых сочынскай схілах.
Падзенне Лукашэнкі на адным з іх на працягу двух дзён заставалася хітом байнэту.