СК распачаў крымінальную справу паводле факту выбуху дома ў Серабранцы
13- 24.02.2013, 17:32
У Менску распачатая крымінальная паводле факту выбуху ў жылым доме па вуліцы Пляханава.
Пра гэта паведамілі ў Следчым камітэце Беларусі, паведамляе БелТА.
Крымінальная справа распачатая паводле часткі другой артыкула 144 (Прычыненне смерці з неасцярожнасці дзвюм ці больш асобам) Крымінальнага кодэкса РБ, які прадугледжвае абмежаванне волі на тэрмін да пяці гадоў або пазбаўленне волі на той жа тэрмін.
Выбух і пажар у жылым доме на адрасе вул.Пляханава, 85 адбыўся 23 лютага. Да месца здарэння былі накіраваныя 25 адзінак тэхнікі МНС, 11 брыгад хуткай медыцынскай дапамогі і аварыйная брыгада УП «Мінгаз». Выратаваныя 9 чалавек, эвакуяваныя 22 чалавекі, нязначна пацярпелі пяць чалавек, адна грамадзянка дастаўлена ў гарадскую клініку хуткай медыцынскай дапамогі з атручваннем прадуктамі гарэння. У адной з падпаленых кватэр выяўленыя абгарэлыя целы двух загінулых, асобы якіх высвятляюцца.
У дзвюх кватэрах на 9 паверсе адбылося частковае разбурэнне перагародак, абрынанне пліт перакрыццяў на плошчы 30 квадратных м. Прычына здарэння высвятляецца.



