Намеснік Макея сустрэўся з Ітанам Голдрычэм
5- 9.02.2013, 10:13

Аляксандр Гур'янаў прыняў часовага паверанага ў справах ЗША ў Беларусі Ітана Голдрыча на ягоную просьбу.
Сустрэча прайшла 8 лютага на просьбу амерыканскага дыпламата, паведамляе МЗС.
У ходзе сустрэчы абмеркаваныя актуальныя пытанні беларуска-амерыканскага супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай і гуманітарнай сферах, а таксама розныя аспекты ўзаемадзеяння па лініі міжнароднай бяспекі і працэсу далучэння Беларусі да СГА.