У Варшаве абмяркуюць праблему смяротнага пакарання ў Беларусі
26- 10.03.2013, 18:36
11 сакавіка а 18.30 у Варшаўскім універсітэце пройдзе сустрэча, на якой абмяркуюць праблему смяротнага пакарання ў Беларусі.
Сустрэча пройдзе на адрасе sala 1:02. Collegium Iuridicum III, Campus Centralny UW, budynek od ul. Oboźnej.
У мерапрыемстве возьмуць удзел Любоў Кавалёва - маці пакаранага Уладзіслава Кавалёва і юрыст-праваабаронца Раман Кісляк, які прадстаўляе інтарэсы прысуджаных да смерці і іх сем'яў перад Камітэтам ААН у правах чалавека, паведамляе «Еўрарадыё».
Сустрэча арганізаваная польскімі праваабаронцамі і студэнтамі-юрыстамі Варшаўскага ўніверсітэта.
