Лукашэнка прывёз з сабой у Інданэзію 80 чалавек
104- 18.03.2013, 13:11

Беларускі кіраўнік прывёз з сабой дэлегацыю з 80 чалавек - у асноўным кіраўнікоў прадпрыемстваў і чыноўнікаў.
Нагадаем, 17-22 сакавіка Лукашэнка здзяйсняе дзяржаўныя візіты ў Інданэзію і Сінгапур.
Лукашэнка плануе сустрэцца з прэзідэнтам Інданэзіі. У планах - падпісанне сямі пагадненняў, перадае «Радыё Свабода».
У аўторак першы віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка выступіць на беларуска-інданэзійскім бізнес-форуме ў Джакарце. У беларускай дэлегацыі - прадстаўнікі трактарабудаўнічай, калійнай і горназдабыўной прамысловасці, сельскай гаспадаркі, ваенныя спецыялісты.
Інданэзія ўжо імпартуе з Беларусі калійныя ўгнаенні, горна-шахтавае абсталяванне і шыны для цяжкіх транспартных сродкаў з Беларусі.