Назву новай рэзідэнцыі Лукашэнкі напішуць па-руску
58- 23.05.2013, 15:52

У Менску пачаўся мантаж літар на галоўным фасадзе новай рэзідэнцыі беларускага дыктатара.
Новая рэзідэнцыя беларускага кіраўніка, якую ён назваў «Палацам Незалежнасці» і якая па яго ж словах закліканая паставіць кропку ў пытанні незалежнасці Беларусі, будзе аформленая па-руску, паведамляе «Наша ніва».
Нагадаем, інфармацыя пра тое, што на вуліцы Арлоўскай узводзіцца новая рэзідэнцыя Лукашэнкі, з'явілася ў мінулым годзе. Гэтую будоўлю, у адрозненне ад усіх іншых сталічных аб'ектаў, ахоўваюць так, што на яе немагчыма патрапіць без спецыяльнага дазволу. Уся тэрыторыя абнесеная па перыметры глухім металічным плотам, а на кожным слупе ўсталяваныя сучасныя камеры відэаназірання.