Яроменка аштрафавалі на мільён рублёў
4- 28.08.2013, 15:47
- 10,313

У дадатак да 3 месяцаў арышту Уладзіміра Яроменка аштрафавалі на мільён рублёў.
Да 1 мільёну рублёў штрафу суддзя Першамайскага суда Менска Сяргей Бандарэнка прысудзіў актывіста «Маладога фронту» Уладзіміра Яроменка.
28 жніўня ў судзе разглядалася адміністрацыйная справа актывіста аб парушэнні правілаў адбыцця прэвентыўнага нагляду (ч.2, артыкула 24.12 КаАП РБ), піша ПЦ «Вясна».
Нагадаем, што тыдзень таму, 20 жніўня суд Першамайскага р-на г. Менска асудзіў Уладзіміра Яроменка да 3 месяцаў арышту, прызнаўшы вінаватым у парушэнні правілаў прэвентыўнага нагляду (арт. 421 Крымінальнага кодэкса). Гэты прысуд яшчэ не ўступіў у сілу, паколькі актывіст яго будзе абскарджваць.
Фота: «Радыё Свабода»