Тэлеканал «Дождь»: Расея можа назваць Лукашэнку нелегітымным (Відэа)
152- 30.08.2013, 15:43
- 170,489

На расейскім тэлеканале «Дождь» задаліся пытаннем: хто кіруе Беларуссю?
У эфіры тэлеканала «Дождь» вядучыя Павел Лабкоў і Ліка Крэмер абмяркоўвалі апошнія навіны, звязаныя з арыштам гендырэктара «Уралкалію» Уладзіслава Баўмгертнера.
Паміж вядучымі адбыўся наступны дыялог:
- Хто кіруе Беларуссю? - спытаў Лабкоў у Крэмер.
- Лукашэнка.
- На падставе чаго? Ён некалькі разоў мяняў закон аб выбарах. І ні разу еўрапейская супольнасць не прызнавала гэтыя выбары легітымнымі. Значыць, мы можам далучыцца да еўрапейскай супольнасці: маўляў, мы наогул не ведаем, хто кіруе гэтай краінай.
- Фантазёр вы.
- А паглядзім. Ёсць такія фантазіі, якія становяцца рэальнасцю, асабліва, калі ў мозгу бракуе калію, адзначыў Лабкоў.