МУС ужо прыдумала, каго запісаць у «дармаеды»
206- 22.10.2014, 15:16
- 104,828

Для «злосных парушальнікаў» прапануецца прадугледзець арышт з абавязковым прыцягненнем да працы.
Тэрмін «дармаед» можа быць ужыты да грамадзян, якія наўмысна ўхіляюцца ад удзелу ў фінансаванні дзяржаўных расходаў шляхам нявыплаты дзяржаўных падаткаў, мытаў і іншых плацяжоў.
Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-служба ведамства.
Для барацьбы з дармаедамі МУС прапаноўвае штрафаваць паўналетніх працаздольных грамадзян, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Беларусі, і якія больш за 6 месяцаў на працягу года ўхіляюцца ад фінансавання дзяржаўных расходаў (шляхам выплаты падаткаў, збораў i iншых плацяжоў).
«Для злосных парушальнікаў прапануецца прадугледзець арышт з абавязковым прыцягненнем да працы», - гаворыцца ў паведамленні.
Акрамя таго, МУС прапануе ўнесці папраўкі ў заканадаўства, якія дадуць супрацоўнікам падатковых органаў права складаць пратаколы на «дармаедаў», а разгляд такіх спраў трэба ўскласці на суддзяў раённых і гарадскіх судоў.
Сваё меркаванне МУС падмацоўвае артыкулам 56 Канстытуцыі РБ «Грамадзяне Рэспублікі Беларусь абавязаны браць удзел у фінансаванні дзяржаўных расходаў шляхам выплаты дзяржаўных падаткаў, мытаў і іншых плацяжоў».