Нафтавы кошык АПЕК абрынуўся ніжэй за $56 за барэль
- 17.12.2014, 12:21
- 10,225

Нафта арганізацыі экспарцёраў абнавіла мінімум з траўня 2009 года.
Кошт нафты краін АПЕК сёння ўпаў на 3,5%, апусціўшыся ніжэй за $56 за барэль да $55,91.
Такі паказчык зафіксаваны ўпершыню з 18 траўня 2009 года, піша gordonua.com.
Нафтавы кошык АПЕК (OPEC Reference Basket of crudes) - сярэдні кошт нафты, якая пастаўляецца на сусветныя рынкі краінамі міжнароднай арганізацыі нафтавых экспарцёраў, з'яўляецца адным з ключавых індыкатараў кошты нафты.
Кошт барэля паўночнаморскай нафты Brent у сераду раніцай на таргах ў Лондане трымаецца ніжэй за $60 за барэль.
Амерыканскі гатунак WTI падаражэў на даляр і цяпер прапаноўваецца па $55.