У Дзярждуме РФ Лукашэнку палохаюць лёсам Кадафі
25- 22.12.2014, 11:27
- 44,458

У Дзярждуме нагадалі беларускаму дыктатару пра лёс Кадафі.
Пра гэта на сваёй старонцы ў «Твітэры» напісаў кіраўнік камітэта Дзяржаўнай думы Расеі ў міжнародных справах Аляксей Пушкоў.
«З ЗША спрабавалі сябраваць Мілошавіч, Кадафі, Хусэйн. Іх лёсы вядомыя. Цяпер ЗША прапануюць «новыя стасункі» Лукашэнку. Досвед небяспечны…», - напісаў ён.
Нагадаем, на мінулым тыдні намесніца дзяржсакратара Вікторыя Нуланд сказала, што Вашынгтон адкрыты для дыялогу з Менскам. З яе слоў, ЗША і Беларусі ўдалося зрабіць за апошнія гады маленькія крокі насустрач.
Фота: Reuters