Барыс Нямцоў: Пуцін не павінен даваць грошы Лукашэнку
17- 23.12.2014, 9:10
- 22,852

Беларускі дыктатар ставіцца да Расеі, як да дойнай каровы.
Пра гэта піша на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» адзін з лідэраў расейскай апазіцыі Барыс Нямцоў.
«Лукашэнка назваў палітыку Пуціна дурной і бязмозглай, - нагадвае ён. - Агулам я згодны з Аляксандрам Рыгоравічам, але мяркую, што пасля такіх заяў трэба спыніць фінансаванне ягонага рэжыму. Атрымліваючы вялікую падтрымку ад Расеі, ён не мае права на падобныя выказванні. Падтрымка складае 5 млрд даляраў у год, уключаючы газ танней за 200 даляраў і залічэнне мытных пошлін за экспарт нафтапрадуктаў у бюджэт Беларусі.
Лука ставіцца да Расеі як да дойнай каровы, а ў нас у саміх грошай няма нават на лекі і медыцыну. Вось калі падтрымка рэжыму Лукашэнкі спыніцца, тады і хай кажа тое, што мяркуе патрэбным. А пакуль гэта выглядае як здзек над краінай і мазахізм з боку Пуціна».
Нагадаем, асобнай сустрэчы паміж кіраўнікамі Беларусі і Расеі на бліжэйшым саміце ЕАЭС не будзе.