РНБА Украіны: Расея перакідае новыя войскі ў Данбас
- 31.12.2014, 14:27
- 14,931

Частку з іх экіпіявалі пад баевікоў ДНР.
Сепаратысты нарошчваюць сілы, перакідаючы новыя падраздзяленні да лініі размежавання ў раёне Данецка, Дэбальцава, Первамайска, Стаханава і Севераданецка. Пра гэта сёння на традыцыйным брыфінгу паведаміў спікер антытэрарыстычнай аперацыі Андрэй Лысенка, паведамляе Цензор.нет.
Паводле звестак выведкі, адбываецца ратацыя і прыбыццё новых падраздзяленняў ВС РФ у Данецк і іншыя населеныя пункты. Частку з іх экіпіявалі пад баевікоў ДНР.