Затрыманы былы палітвязень Аляксандр Францкевіч
3- 26.04.2014, 10:53
- 15,464

Працягваюцца затрыманні перад «Чарнобыльскім шляхам».
Сёння быў затрыманы былы палітвязень, актывіст анархісцкага руху Аляксандр Францкевіч, паведаміў у «Фэйсбуку» грамадскі актывіст Яўген Батура.
Зараз Францкевіч знаходзіцца на Акрэсціна.
Нагадаем, што затрыманыя і асуджаныя таксама актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі (12 сутак), лідар «Маладога Фронту» Зміцер Дашкевіч (25 сутак), актывісты Ілля Дабратвор (10 сутак), Аляксандр Сцепаненка і Уладзімір Сяргееў (па 5 сутак).