Майра Мора: Я заклікала падтрымліваць Лукашэнку ў ягонай пазіцыі наконт Украіны
28- 26.09.2014, 17:49
- 20,206

Пазіцыя Еўразвязу ў дачыненні да сітуацыі ў Беларусі застаецца нязменнай.
Пра гэта гаворыцца ў камэнтары кіраўніцы прадстаўніцтва ЕЗ Майры Моры ў сувязі з крытыкай з нагоды ейнага выказвання, зробленага 22 верасня ў праграме ОНТ «Справа прынцыпу».
У фінале ток-шоу, на якім абмяркоўвалася сітуацыя ва Украіне, Мора, у прыватнасці, сказала: «Беларусы, вы мірныя людзі, падтрымлівайце вашага прэзідэнта, каб у суседняй вашай краіне не было вайны больш».
Гэта выказванне кіраўніцы прадстаўніцтва Еўразвязу выклікала негатыўны розгалас у колах беларускай апазіцыйнай грамадскасці.
Камэнтуючы сітуацыю на просьбу БелаПАН, Майра Мора патлумачыла: «Я заклікала беларусаў падтрымліваць Аляксандра Лукашэнку ў тым, што тычыцца ягонай пазіцыі ў дачыненні да Украіны. Неймаверная колькасць беларусаў мае зусім іншы погляд на тое, што адбываецца ў суседняй, роднаснай ім краіне. Пазіцыя ЕЗ у дачыненні да сітуацыі ў Беларусі, у тым ліку ў сфэры забеспячэння правоў чалавека, застаецца нязменнай».