У Страсбургу без удзелу Расеі адкрываецца сесія ПАРЕ
3- 29.09.2014, 11:58
- 8,307

У Страсбургу сёння адкрываецца восеньская сесія Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы, якая прадоўжыцца з 29 верасня да 3 кастрычніка.
Пра гэта паведамляе «Радыё Свабода».
Расейская дэлегацыя, пазбаўленая права голасу і выключаная з кіруючых органаў ПАРЕ да канца гэтага года пасля анэксіі Крыма, на цяперашнюю сесію, не прыехала. У папярэдняй сесіі Расея таксама не ўдзельнічала.
Галоўнымі тэмамі дыскусіі на сесіі стануць крызіс ва Украіне, барацьба з неанацызмам у Еўропе і сітуацыя вакол радыкальнага руху «Ісламская дзяржава».
Нагадаем, ПАРЕ ў красавіку пазбавіла расейскую дэлегацыю права да канца года браць удзел у галасаваннях, а таксама ўвяла шэраг санкцый. У прынятай ПАРЕ рэзалюцыі дзеянні Расеі былі названыя анэксіяй Крыма і ўзброенай акупацыяй украінскай тэрыторыі. Маскву абвінавацілі ў пагрозе выкарыстання вайсковай сілы і прызнанні вынікаў незаконна праведзенага «рэферэндуму».