Паліцыя Парыжа знайшла сховішча тэрарыста Кулібалі
2- 11.01.2015, 19:01
- 16,922

Паліцыя Францыі выявіла сховішча тэрарыста Амедзі Кулібалі, які 9 студзеня захапіў кашэрную краму ў Парыжы.
Пра гэта паведамляе радыё RTL.
Мужчына ўзяў у арэнду на перыяд з 4 да 11 студзеня кватэру, размешчаную на поўначы Францыі ў раёне Валь-дэ-Марн. У кватэры былі знойдзеныя некалькі адзінак зброі, выбухоўка, грошы і сцягі тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава», піша «Газета.Ru».
Французская паліцыя ліквідавала тэрарыста Амедзі Кулібалі падчас аперацыі вызвалення закладнікаў у кашэрнай краме ў пятніцу, 9 студзеня. Ахвярамі нападу на краму сталі чатыры чалавекі, астатніх удалося вызваліць.