Кошты нафты Brent і WTI абрынуліся ніжэй за $ 50
13- 12.01.2015, 9:49
- 25,527

Сусветныя кошты нафты апусціліся ніжэй за $ 50 за барэль.
Пра гэта сведчаць звесткі таргоў.
У прыватнасці, на 09:00 паводле менскага часу нафта маркі Brent патаннела на 1,38% і каштавала $49,42 за барэль.
Кошт нафты маркі WTI апусціўся на 1,78% і дасягнуў адзнакі ў $47,50 за барэль.