Рыжскі саміт «Усходняга партнёрства» пройдзе 21-22 траўня
- 12.01.2015, 10:22
- 7,818

Саміт краін «Усходняга партнёрства» ў Рызе пройдзе 21-22 траўня сёлета.
Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Грузіі Іраклій Гарыбашвілі, паведамляе «Навіны Грузія».
«Грузія павінна дамагчыся канкрэтных вынікаў да Рыжскага саміту «Усходняга партнёрства», які адбудзецца 21-22 траўня сёлета», - заявіў прэм'ер-міністр Грузіі Іраклій Гарыбашвілі грузінскім журналістам, падводзячы вынікі свайго візіту ў Латвію, дзе ён пабываў 9-10 студзеня ў кіраўніцтве ўрадавай дэлегацыі краіны.
У рамках візіту прэм'ер-міністр Грузіі выступіў з прамовай на міжнароднай канферэнцыі «Год развіцця Еўропы», а таксама правёў шэраг сустрэч з высокапастаўленымі прадстаўнікамі ўлады Латвіі.
Грузінскі бок спадзяецца, што на саміце «Усходняга партнёрства» будзе прынятая пастанова аб бязвізавым рэжыме Грузіі з Еўразвязам. У гэтым годзе Латвія абраная краінай - старшынёй Рады Еўразвязу.