Курс даляра - Br14 960
17- 15.01.2015, 12:20
- 22,926

На валютных таргах БФВБ 15 студзеня даляр ЗША знізіўся на Br50 і склаў Br14960.
Курс расейскага рубля вырас на Br1,5 або 0,7% да Br230.
Курс еўра знізіўся на Br90 або 0,5% і склаў Br17620.
Нагадаем, беларускі рубель рэзка абваліўся на таргах серады, 14 студзеня. Даляр дадаў 680 рублёў, еўра - 750.
Аднак нягледзячы на ўяўную стабілізацыю курсу, даляраў у абменніках у свабодным доступе дагэтуль не было. Каля банкаў стаяць чэргі жадаючых набыць даляры і еўра ў чаканні, калі хтосьці прадасць іх банку.