Кіраўніца МЗС Швецыі: ЕЗ абавязаны дапамагчы Украіне дасягнуць поспеху
1- 19.01.2015, 12:16
- 8,842

ЕЗ павінен дапамагчы Украіне дасягнуць поспеху і прытрымлівацца рэжыму санкцый супраць Расеі.
Пра гэта заявіла журналістам міністр замежных спраў Швецыі Маргот Вальстром ў Брусэлі перад сустрэчай кіраўнікоў МЗС краін ЕЗ, паведамляе «Еўрапраўда».
«Мы павінны дапамагчы Украіне дасягнуць поспеху. ЕЗ павінен падтрымаць Украіну ў абароне яе права на тэрытарыяльную цэласнасць і права прымаць уласныя пастановы», - сказала яна.
«Мы таксама павінны прытрымлівацца рэжыму санкцый і тых правілаў, якія мы ўсталявалі ў нашых стасунках з РФ, і не скасоўваць іх цяпер», - дадала Вальстром.
З яе слоў, адзінства з'яўляецца лепшым дасягненнем ЕЗ і яго неабходна дэманстраваць.
Яна таксама адзначыла, што ЕЗ варта сур'ёзна абмеркаваць супрацьдзеянне расейскай прапагандзе.
Фота: EPA