На таргах курс даляра ўмацаваўся да Br14910
12- 23.01.2015, 12:10
- 14,707

На валютных таргах 23 студзеня даляр ЗША ўмацаваўся на Br20 або 0,1% і склаў Br14910.
Курс расейскага рубля павысіўся на Br8,0 і склаў Br235,5.
Курс еўра знізіўся на Br330 і склаў Br16920.
За месяц дэвальвацыя беларускага рубля склала 40%. Нягледзячы на ўяўную стабілізацыю курсу, даляраў у абменніках у свабодным доступе дагэтуль не было. Каля банкаў стаяць чэргі жадаючых набыць даляры і еўра ў чаканні, калі хтосьці прадасць іх банку.
Фота: bymedia.net