Прэзідэнт Эстоніі заклікаў ЕЗ увесці новыя санкцыі супраць Расеі
6- 26.01.2015, 8:35
- 9,691

Тоомас Хэндрык Ільвес заклікаў Еўразвяз увесці супраць Расеі новыя санкцыі ў сувязі з падзеямі ў Марыюпалі.
Заяву прэзідэнта Эстоніі цытуе gazeta.ru.
“На планаваным у панядзелак пазачарговым пасяджэнні Рады міністраў замежных спраў Еўрапейскага звязу трэба пацвердзіць нашае адзінства і рашучасць ва ўтаймаванні агрэсара і ягоных прыхільнікаў, што павінна азначаць і пашырэнне спісу аб візавых забаронах і разгляд новых эканамічных санкцый”, - заявіў Тоомас Хэндрык Ільвес.
Нагадаем, пазаўчора а 09:25 раніцы баевікі з “Градаў” абстралялі жылыя кварталы Марыюпаля. Паводле апошніх звестак, 30 чалавек загінулі і яшчэ 95 параненыя.