Расейскі рубель на адкрыцці таргоў імкліва падае
3- 26.01.2015, 10:49
- 35,875

Рубель у дачыненні да еўра і даляра на адкрыцці таргоў Маскоўскай біржы імкліва падае.
Прынамсі, курс даляра ўмацаваўся на 76 капеек, да 65 рублёў, піша «Газета.Ru».
Курс еўра пры гэтым вырас на 94 капейкі, і таргаваўся на ўзроўні 73,03 рубля.
Раней паведамлялася, што еўра ў дачыненні да большасці сусветных валют знізіўся да мінімуму 2003 праз перамогу СІРЫЗА на выбарах у Грэцыі.
Фота: Reuters