Мінабароны Латвіі: Дэманстрацыя сілы войска РФ выклікае непакой
2- 29.01.2015, 15:09
- 10,318

Актыўнасць войска Расеі ля межаў Латвіі падрывае давер і нарошчвае напружанасць паміж дзвюма краінамі.
Пра гэта ў чацвер пасля сустрэчы з паслом РФ у Латвіі Аляксандрам Вешняковым заявіў міністр абароны Латвіі Райманд Веёніс, паведамляе rus.DELFI.lv.
Палітыкі сустракаліся, каб абмеркаваць вайсковую актыўнасць Расеі ў латвійскай памежнай зоне. Са слоў Веёніса, актыўныя дзеянні расейскага войска ля межаў Латвіі незразумелыя і выклікаюць непакой. "У кантэксце ўкраінскіх падзей дзеянні Расеі выклікаюць занепакоенасць", - сказаў Веёніс.
"Таму я папрасіў амбасадара растлумачыць, чаму расейскія вайсковыя караблі і самалёты праводзяць манеўры на адлегласці некалькіх кіламетраў ад нашай мяжы. З'яўляюцца пытанні - адрасаваная такая актыўнасць Латвіі ці гэта проста дэманстрацыя сілы?" - пацікавіўся ён.
Міністр таксама адзначыў, што ў інтарэсах Латвіі - стварэнне канструктыўнага дыялогу і супрацоўніцтва з Расеяй. "Мы выступаем за добрасуседскія стасункі з Расеяй", - сказаў міністр.
Фота: mk.ru