Кошт нафты маркі Brent абрынуўся ніжэй за $50 за барэль
34- 7.01.2015, 12:17
- 28,892

Кошт нафты маркі Brent падчас таргоў Лонданскай біржы апусціўся ніжэй за $50 за барэль.
Прынамсі, на 10.55 паводле менскага часу марка Brent патаннела да $49,99 за барэль, упершыню дасягнуўшы ўзроўню траўня 2009 года, паведамляе Gazeta.ru.
Падзенне кошту нафты звязанае з засцярогамі на нізкі попыт і залішнюю прапанову на рынку.